Нядзеля 25 чэрвеня 2017 г.

Курс валютпокупкапродажа
USD325.45326.26
EUR364.19365.98
RUR5.485.52
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Язэп Вельямін Руцкі


Иосиф Руцкой
Выдатны пісьменнік, прапаведнік, педагог.

Нарадзіўся  у 1574 годзе на Наваградчыне, ў родавым маёнтку Рута у шляхецкай сям'і.

Атрымаў бліскучую адукацыю ва універсітэтах Прагі, Вюрцбурга, Рыма. Быў адным із стваральнікаў асноў тэалёгічнай і этычнай дактрынаў Вуніяцтва.

У 1613 годзе, паводле прывілея Жыгімонта Вазы, прызначан вуніяцкім мітрапалітам. Пры непасрэдным удзеле Язэпа Руцкога ў 1628 годзе у Віленскай Траецкай друкарні быў выдадзены першы поўны вуніяцкі катэхізіс " Навука  праўдзівай веры" на беларускай мове.

Уся вялізарная ўлада вуніяцкага мітрапаліта, меўшага сталыя кантакты з еўрапейскімі манархамі, папам рымскім, накірована была на нутранае умацаванне Вуніяцкай Царквы (існаваўшай да 1839 года). Пасля шасці з'ездаў прадстаўнікоў вуніяцкіх манастыроў ( 1617- 1636) створаны Язэпам Руцкім Базылянскі Ордэн набыў юрыдычны статус. Аўтарытэт Язэпа Руцкага у тыя часы значна ўплываў на нутраную і вонкавую палітыку Вялікага Княства Літоўскага.

Памёр 5 студзеня 1967 года. Пахаваны у Віленскім Свята-Траецкім  манастыры.

У 1956 годзе у Рыме была апублікавана эпісталярная спадчына вуніяцкага мітрапаліта.

(дадаткова: http://www.president.gov.by/press19385.html#doc )

Кoличество переходов на страницу: 3571