Пятніца 23 чэрвеня 2017 г.

Курс валютпокупкапродажа
USD326.84327.98
EUR365.32367.26
RUR5.465.52
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Ян Чачот


Jan Czaczot (Jan Czeczot)
Паэт, фалькларыст і драматург, удзельнік вызваленчага руху на Літве (Беларусі)

Ян Антоні Чачот нарадзіўся на Наваградчыне у вёсцы Малюшычы  7 ліпеня 1796г.

Пачатковую адукацыю атрымаў у Наваградскай дамініканскай школе, у старэйшых класах якой пасябраваў з А. Міцкевічам.
У 1815г. паступіў на факультэт маральных і палітычных навук Віленскага універсітэта, але за няйменнем сродкаў быў вымушаны праз год пакінуць навучальную ўстанову.
У 1818г. Ян Чачот становіцца сябрам тайнага таварыства філаматаў.

Паэзіяй захапляўся з дзяцінства і ў філамацкі перыяд ягоныя творы на роднай мове карысталіся вялікім поспехам на пасяджэннях таварыства. На паэтычным турніры, які адбыўся 21 снежня 1818г. у Вільні, Чачот прызнаны трэцім паэтам пасля Адама Міцкевіча і Тамаша Зана. Адначасова з беларускімі вершамі Чачот пісаў і на польскай мове, перакладаў  творы з англійскай, французскай паэзіі.

Пасля выкрыцця расійскімі ўладамі студэнцкіх згуртаванняў на Літве у 1823г., разам з іншымі актывістамі Ян Чачот пападае за краты ў Віленскую турму, потым, па 1824г. з Т.Занам і А.Сузіным сасланы на Урал, у крэпасць Кізіл, у 1825 пераведзены на пасяленне ў Уфу, з 1831г. на дзяржаўнай службе ў Цверы. З 1833 пасяліўся ў Лепелі.

Праз 10 год (1841г.) атрымаў дазвол вярнуўся на родную Наваградчыну, дзе, цяжка хварэя, прадоўжыў збіраць і вывучаць фальклор роднага краю, перакладаць беларускія народныя песні на польскую мову.

У Вільні з 1837г. па 1846г. былі надрукаваны 6 фальклорных зборнікаў Яна Чачота: "Сялянскія песні".
Памёр 11 жніўня 1847г. ў Друскеніках.

(Скарыставаны матэрыялы І.М.Масляніцынай )




Кoличество переходов на страницу: 5408


Комментарии