https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Свята Камаедзіцы


Старадаўняе язычніцкае свята пакланення мядзведзю.

Буры мядзведзьУ гэты дзень гатуюць асобную ежу, менавіта: на першую страву - сушаны рэпнік, таму што мядзведзь харчуецца пераважна раслінным кормам, травамі; на другое падаецца кісель, бо звер любіць авёс; трэцяя страва складаецца з гарохавых камоў, ад якіх і свята і атрымала назву Камаедзіцы.

Пасля абеду ўсе кладуцца адпачываць, але ня спяць, а раз-пораз пераварочваюцца з боку на бок, як мядзведзь у бярлозе. Цырымонія працягваецца каля дзвюх гадзін. Гэтае ўсё робіцца дзеля таго, каб мядзведзь лёгка падняўся пасля зімовага сну.

Паводле павер'я, мядзведзь у гэты дзень абуджаецца ад спячкі і выходзіць са сваёй бярлогі. Каб задобрыць яго і прыдумалі гэты звычай ушанавання мядзведзя . 



 
Камаедзіца: як нашы продкі адзначалі Дзень мядзведзя Ларыса Мятлеўская (Sputnik) 6 красавіка 2019

Кoличество переходов на страницу: 3858


Комментарии