https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Багач


Багатнік, Багатыр, Багатуха, Гаспожка багатая, Зельная, Другая Прачыста.

Старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых, водгук язычніцкага свята землеробчага культу Даждзьбога - бога сонца, бога дастатку і багацтва. Да свята стараліся скончыць касавіцу.

Адзначалася і ў іншыя дні, якія стаяць блізка да асеннягя раўнаденства. Лічылася першым днём восені. У гэты час буслы збіраюцца у вырай. Існуе прыкмета: калі паляціць бацян да Прачыстай, то ляжа ранняя зіма.

Багачом або багатцам называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго насілі на свята ў кожнаю хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна павер'ям, Багач забяспечваў сям'і дабрабыт і шчасце. На Віленшчыне з новага ўраджаю пяклі вялікі каравай, таму і называлі Гаспожкай Багатай.

На Багача да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам, асвечаным яшчэ ў Першую Прачыстую: "Прыйшоў Багач - кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку".

Восеньскае свята прадстаўлена прыказкамі: "У стагнача хопіць хлеба да Багача"; "Багач заткнуў за страху рагач"; "Прыйшоў Багач - рыхтуй рагач, прышла Пакрова - рыкнула карова"; "Да Багача баба рабача, па Багачы - хоць за плот валачы".


 

Кoличество переходов на страницу: 6793


Комментарии