Нядзеля 26 сакавіка 2017 г.

Курс валютпокупкапродажа
USD315.95316.85
EUR340.65342.75
RUR5.525.57
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Мікалай Судзілоўскі


Николай Судзиловский (Руссель)
Выдатны дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху, першы прэзыдэнт Гавайскіх выспаў, вучоны генэтык, урач.

Мікалай Судзілоўскі нарадзіўся у 3(15) снежня 1850 г. у вёсцы Фастава каля Мсцілаўля на Магілёўшчыне. У сям'і было 8 дзяцей, найстаршы - Мікалай.

Па заканчэнні Магілёўскай гімназіі ён прадоўжыў навучанне  у Петэрбурзе (1868г.), а потым  на медычным факультэце унівэрсітэта Кіева (з 1869г.) і скончыў універсітэт у Бухарэсце (1877г.)

Па 1887г. - эміграцыя у ЗША, дзе жыве спачатку ў Нью-Йорку, потым у Сан-Францыска. Атрымаў амерыканскае грамадзянства.

У 1893 годзе пераязджае на Гавайскія выспы, дзе трымае медычную практыку. Пасля захопу выспаў амерыканцамі у 1898 годзе Судзілоўскі стаў падтрымліваць барацьбу за незалежнасць карэннага насельніцтва. А ў 1900 г. быў абраны у сенат Гавайскіх выспаў і неўзабаве стаў ягоным прэзыдэнтам.

Пад час Руска-Японскай вайны 1904-05гг. правадзіў рэвалюцыйную прапаганду ў Японіі сярод рускіх палонных, якіх затым выкупіў у японскіх уладаў і планаваў скарыстаць у барацьбе супроць царызму ў рэвалюцыі 1905г. Але, па віне вядомага правакатара Азэфа, гэтае не здзейснілася і Судзілоўскі быў вымушаны зноў бегчы на Філіпіны.

Памёр у Кітае 30 красавіка 1930г.

Кoличество переходов на страницу: 2767


Комментарии