Нядзеля 22 студзеня 2017 г.

Курс валютпокупкапродажа
USD332.89334.37
EUR351.44355.13
RUR5.35.36
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Традиции и обряды белорусов


Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў

Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў з'яулялася неад'емнай часткай народнага быту, сямейнага укладу, духоунай культуры народа, яго светапогляду, звычаёвага права, этыкі і эстэтыкі.

Станаўленне і функцыяванне гэтай складанай культурна гістарычнай з'явы былі абумоўлены заканамернасцямі сацыяльна-гістарычнага развіцця і этнічнай традыцыяй.

Сямейныя звычаі і абрады аб'ядноўвалі і ўмацоўвалі сям'ю, служылі своеасаблівым механізмам для перадачы этнічных традыцый, маральна-этычных норм і прынцыпаў ад старэйшых да малодшых. Яны дапамагалі кожнай канкрэтнай сям'і з годнасцю адзначыць такія важныя падзеі, як нараджэнне дзіцяці, ўступленне маладых у шлюб, пераход сям'і ў новую хату, або зняць эмацыянальна-псіхічнае напружанне ў выпадку смерці каго-небудзь з блізкіх, з павагай да жывых і нябожчыка пахаваць і памянуць яго.

Разам з тым традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў прадугледжвала звычаі і абрадавыя дзеянні, якія павінны былі ўмацоўваць «знешнія» сувязі сям'і з суседзямі, сваякамі, сябрамі, дапамагалі ўсталяванню добразычлівых адносін паміж імі, а таксама падымалі прэстыж сям'і сярод аднавяскоўцаў.

РусаллеВеданне і дэталёвае выкананне традыцыйных сямейных звычаяў і абрадаў адыгрывалі немалаважную ролю у фармаванні пэўнай станоўчай ці адмоўнай грамадскай думкі аб той ці іншай сям'і, што мела вялікае значэнне для яе існавання. Сказанае вышэй было тым больш значным, што гэта грамадская думка (слава) перадавалася з пакалення ў пакаленне, пэўным чынам адбівалася на лёсе дзяцей, унукаў і праўнукаў.

Акрамя таго, ў народзе бытавала ўяўленне, што выкананне пэўных абрадавых дзеянняў можа станоўча паўплываць на лёс дзіцяці ці маладой шлюбнай пары, забяспечыць дабрабыт, багацце сям'і, здароўе ўсім яе насельнікам.

У канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў агульны комплекс сямейных звычаяў і абрадаў заставаўся даволі кансерватыўнай часткай народнага жыцця. Ў ім разам са шматлікімі рацыянальнымі элементамі суіснавалі магічныя прыёмы і царкоўна-хрысціянскія кампаненты.

У сучасным жыцці беларусаў значэнне абрадаў паменшылася, але і захоўваецца ў пэўнай ступені, бо ўласціва беларускаму светаадчуванню.

Абрады можна ўмоўна падзяліць на радзінныя, вясельныя, пахавальна-памінальныя і на традыцыйныя сямейныя святы, а таксама на новыя, сучасныя звычаі.

Сіла традыцыі, няўпэўненасць у паспяховым зыходзе родаў, высокая дзіцячая смяротнасць прадвызначалі устойлівасць і шырокае бытаванне звычаяў і прадпісанняў дародавага цыкла, якія адрозніваліся прыкметнай аднароднасцю. Адначасова ў гэтых звычаях і абрадавых дзеяннях назіраліся пэўныя своеасаблівыя рысы, варыятыўнасць якіх не мела акрэсленага рэгіянальнага праяўлення і ў значнай ступені залежала ад традыцый той ці іншай беларускай вёскі.

Рэгіянальныя адрозненні больш выразныя ў звычаях і абрадах родавага цыкла. Найбольш ярка акрэсленымі лакальныя асаблівасці былі у пасляродавай абраднасці.

(па матэрыялах: "Сям'я і сямейны быт беларусаў",  Мінск, Навука і тэхніка, 1990)

Каментары

Свята - сукупнасць традыцыйных звачаяў, абрадаў і гульняў, свабодныя ад работы дні.
(нп: Купалле, Гуканне Вясны, Каляды)

Прысвятак - звычайны рабочы дзень, названы ў гонар гістарычнай, духоўнай ці фальклёрнай асобы.(нп: Дзень Валянціна, Юр'е, Мікола, Піліпаўка)

Абрад - сукупнасць традыцыйных дзеянняў, якія адлюстроўваюць бытавыя і культавыя звычаі народа.(нп: "мыццё дзежкі", "пахаванне стралы".)

Гульня - актыўны адпачынак, гістарычна сфармаваны на аснове драматызаваных, умоўных або творчых дзеянняў з пэўнымі правіламі і прыёмамі забаў. Яна з'яўляецца сродкам фізічнага разумовага і маральна-эстэтычнага выхавання. Многія народныя гульні ўзніклі з абрадаў,  развіваліся са старажытных часоў і дагэтуль нясуць на сабе сляды язычніцкіх культаў.

Ігрышча - народнае зборышча, пераважна моладзі, з танцамі, гульнямі, тэатрам, а таксама з частаваннем. Адбываецца на вялікія святы.




Кoличество переходов на страницу: 10756


Комментарии