Нядзеля 23 красавіка 2017 г.

Курс валютпокупкапродажа
USD313.03313.88
EUR335.61337.62
RUR5.535.57
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Папараць кветка


Усё, што вы пачуяце, чыстая праўда. Я нават ведаю, з кім здарылася гэтая дзіўная праява.

Пайшоў неяк чалавек шукаць здатнае дрэва на прасніцу, каб вяроўкі віць. Дзень выдаўся хмурны, сонца не паказвалася з самае раніцы. Мабыць, позна ён выбраўся ў лес, бо пахадзіў якую гадзінку, а ўжо на вечар паказвае. Пабраўся хутчэй дахаты. Пачаў абмінаць вываратні ды калоды, ламачча ўсялякае ды завалы - зусім заблудзіўся, ня ведае, куды далей кіравацца. Хадзіў, хадзіў, а тым часам звечарэла. Бачыць, што цёмначы не выбрацца з лесу, мусіў заначаваць у гушчары. Вядома, паляшук у лесе - як дома сябе пачувае, нічога не баіцца. Але ён забыўся, што якраз было Купалле. А на гэтае свята, праўду баюць людзі ці не, усялякая нечысць ладзіць свае гульбішча. Таму лепш не вытыркацца з хаты - усё-такі спакайней, як у лесе.

Наклаў чалавек агню і ўспомніў, што сёння Купалле. А як ўспомніў, дык мароз хапянуў за спіну, а на галаве шапка паднялася. Пачасаў ён сабе плечы, нацягнуў мацней шапку і сядзіць каля цяпельца. Хаця ноч і цёплая, ажно парыць, а каля агеньчыка ўсё роўна весялей. Сядзеў-сядзеў - стаміўся, прылёг адпачыць. Раптам чуе праз сон - хтосьці тупае, быццам капытамі. Падняў чалавек голаў, зірнуў у адзін бок, у другі - здаецца, нікога няма. А вогнішча ледзь-ледзь цепліцца, бо дровы зусім згарэлі. Пачаў збіраць ламачча. А навокал папараць - па бараду. Прыгледзеўся той чалавеча, а папаратнік цвіце, быццам агеньчыкамі пераліваецца. Пацягнуўся рукою, каб сарваць дзіва-цвет, а тут такое пачалося! Тыцкае нечысць адусюль проста у вочы сукі ды рагулі...
 
Схапіў ён ахапак ламачча і бягом да агню. Бяжыць, падмінае папаратнік... У лапцях поўна цвету зіхотнага. Вось і вогнішча. Шпурнуў на яго ламачча і зараз жа абвёу вакол сябе круг. Праз імгненне навокал стала ціха - ніводная галінка не варухнулася.

Потым да вогнішча падышоў нейкі панічок у капялюшы. I давай прасіць аддаць яму лапці за новыя боты. Нават грошы ў прыдачу дае. Згадзіўся чалавек, памяняў лапці на боты, а разам з імі папаратнікавы цвет аддаў. Потым заваліўся на бок ды заснуў як ў сябе дома на печы. А калі прахапіўся - ні ботаў, ні лапцяў, толькі адны галавешкі каля ног ляжаць.
 
(З выдання "Заклятыя скарбы"  выдавецтва фірмы "ІТЭКС" Мінск 1992)

Кoличество переходов на страницу: 2038


Комментарии