Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі адкрыта новае радовішча нафты



Аб гэтым паведаміў 26 жніўня міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута ў час прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 55-годдзя ўтварэння сістэмы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі.

"У Беларусі адкрыта чарговае радовішча і немалое. Цяпер ацэньваюцца яго запасы. Гэта Паўднёва-Шацілкаўскае радовішча, якое размешчана ў Прыпяцкім прагіне", - растлумачыў ён.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падкрэсліў, што спецыялісты ведамства цяпер сканцэнтравалі намаганні на даследаванні нетраў. "Мы вядзём актыўную работу з "Беларуснафтай", а цяпер яшчэ і пачынаем працаваць над прыцягненнем да распрацоўкі нафтавых радовішчаў і іншых кампаній, у тым ліку кампаній сусветнага ўзроўню", - адзначыў ён.

Андрэй Каўхута нагадаў, што цяпер у Беларусі здабываецца 1,6 млн т нафты ў год.

26 жніўня 2015, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/32508
Текущая дата: 05.05.2024