Белорусский портал в Казахстане

Беларусь мае намер прасоўваць тавары на знешнія рынкі праз "Газпрамбанк Лізінг", "Эксімлізінг" і "КазАграФінанс"



Аб гэтым гаворыцца ў пастановах Савета Міністраў нумар 352, 353 і 354 ад 2 мая 2016 года, апублікаваных на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Урад Беларусі добрыў праекты дагавораў з акцыянерным таварыствам "Газпрамбанк Лізінг" (Расія), таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Эксімлізінг" (Украіна) і акцыянерным таварыствам "КазАграФінанс" (Казахстан) аб прадастаўленні ў Расіі, Украіне і Казахстане на ўмовах фінансавай арэнды тавараў, вырабленых у Беларусі.

Дакументы прыняты ў адпаведнасці з указам нумар 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь" ад 24 верасня 2009 года. На правядзенне перагавораў з расійскай, украінскай і казахстанскай кампаніямі аб падпісанні адпаведных дагавораў упаўнаважаны міністэрствы прамысловасці і фінансаў Беларусі. Ім дазволена пры неабходнасці ўносіць змяненні і дапаўненні ў дагаворы, не маючыя прынцыповага характару.

Банкамі-агентамі па выкананні ўмоў дагавораў з выплатай ім узнагароджання ў памеры не больш як 0,02 працэнта сумы, што падлягае кампенсацыі Беларуссю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты, вызначаны ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Ашчадны банк Беларусбанк", ААТ "БПБ-Ашчадбанк".

Пастановы ўступаюць у сілу з дня іх прыняцця.

5 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/35411
Текущая дата: 05.05.2024