Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў жніўні зафіксавана дэфляцыя



Такая інфармацыя размешчана на сайце Белстата

У Беларусі ў жніўні зафіксавана дэфляцыя - індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў параўнанні з ліпенем 2016-га склаў 99,9 працэнта, са снежнем 2015-га - 107,6 працэнта.

Харчовыя тавары ў жніўні патаннелі на 0,5 працэнта ў параўнанні з ліпенем і падаражэлі на 10,8 працэнта ў параўнанні са жніўнем 2015-га. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,3 працэнта і 9,3 працэнта адпаведна. Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў жніўні склаў 100,01 працэнта да ліпеня і 118,8 працэнта да жніўня 2015 года.

9 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/36883
Текущая дата: 06.05.2024