Белорусский портал в Казахстане

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" будуецца апераджальнымі тэмпамі



Аб гэтым заявіў 15 верасня ў час наведвання парка намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

Паводле ацэнкі Анатоля Калініна, работы ў парку вядуцца эфектыўна, якасна і хутка. Віцэ-прэм`ер звярнуў увагу, што яшчэ ў пачатку года будаўніцтва некаторых аб`ектаў яшчэ не пачалося, а цяпер іх узвядзенне выйшла на фінішную прамую.

"Індустрыяльны парк развіваецца вельмі эфектыўна. Кітайскія партнёры вядуць будаўніцтва апераджальнымі тэмпамі. У цэлым забудова парка вядзецца ў 2 разы хутчэй за нарматыўныя тэрміны, у гэтым ёсць заслуга і беларускіх будаўнікоў, субпадрадных арганізацый", - адзначыў Анатоль Калінін.

Віцэ-прэм`ер лічыць, што ў будучым вынікі работы парка будуць істотна ўплываць на эканоміку Беларусі. Урад таксама разлічвае, што інвестыцыйны праект будзе фарміраваць істотную долю даходнай часткі бюджэту.

15 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці з удзелам Анатоля Калініна праходзіць рэспубліканскі семінар-нарада па вывучэнні перадавога вопыту праектавання і будаўніцтва грамадскіх будынкаў, жылых комплексаў і аб`ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры, а таксама кіравання аб`ектамі нерухомай маёмасці.

15 верасня 2016, Смалявіцкі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-412/1/36985
Текущая дата: 03.05.2024