Белорусский портал в Казахстане

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко быў прыняты Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі Садырам Жапаравым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Кыргызстане



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Прэзідэнт Кыргызстана падзякаваў паслу за асабісты ўклад у развіццё двухбаковых беларуска-кыргызскіх адносін, актыўную работу ў якасці дуаена дыпламатычнага корпуса ў Кыргызскай Рэспубліцы.

Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і падкрэслена ўзаемная нацэленасць на развіццё плённага міждзяржаўнага дыялогу.

26 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-414/1/73455
Текущая дата: 17.05.2024