Белорусский портал в Казахстане

Больш за 62,5 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь без віз з пачатку года



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

З 1 студзеня бязвізам скарысталіся 62 648 іншаземцаў з Еўрасаюза: 31 859 грамадзян Літвы, 14 672 грамадзяніны і 3780 неграмадзян Латвіі, а таксама 12 337 іншаземцаў з польскімі пашпартамі.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 863 254 іншаземцы: 527 070 грамадзян Літвы, 199 473 грамадзяніны і 59 895 неграмадзян Латвіі, а таксама 76 816 грамадзян Польшчы.

8 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/73605
Текущая дата: 18.05.2024