Белорусский портал в Казахстане

У грамадзяніна Расіі пры ўездзе з Польшчы ў Беларусь мытнікі канфіскавалі зброю, патроны і кнігу Mein Kampf



Пра гэта паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.

Легкавы аўтамабіль, у салоне якога знаходзіліся два пасажыры, ехаў з Польшчы цераз пункт пропуску "Брузгі", якім кіраваў грамадзянін Літвы. Пры правядзенні мытнага кантролю ў аднаго з пасажыраў, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, пад верхняй вопраткай быў знойдзены рэвальвер. Падчас далейшых праверачных мерапрыемстваў у канструктыўных поласцях салона аўтамабіля былі знойдзеныя 46 патронаў, шрот, двухбаковавостры кінжал і кніга 1941 года Mein Kampf.

Паводле заключэння эксперта ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці, патроны з`яўляюцца 9-міліметровымі пісталетнымі баявымі патронамі "Браўнінг", рэвальвер — наразной агнястрэльнай зброяй.

У дачыненні да грамадзяніна Расіі распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/38967
Текущая дата: 03.05.2024