Белорусский портал в Казахстане

Адноўлены рух праз пагранпераход "Камарын — Славуціч" на беларуска-ўкраінскай мяжы



Праца пагранічнага пераходу на беларуска-ўкраінскай мяжы "Камарын — Славуціч" адноўлена, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.

Электразабеспячэнне ў пункце пропуску "Славуціч" адноўлена, адпаведна, пачаў працу і пункт пропуску на беларускай тэрыторыі.

Нагадаем, каля сутак назад ад украінскага боку ў Дзяржпагранкамітэт Беларусі паступіла інфармацыя, што ў пункце пропуску "Славуціч" узніклі тэхнічныя праблемы з электразабеспячэннем. У сувязі з гэтым часова было спынена афармленне грамадзян і транспарту ў абодвух напрамках.

Дзяржпагранкамітэт Беларусі папрасіў грамадзян улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак ва Украіну. Рэкамендавалася скарыстацца найбліжэйшымі пунктамі пропуску "Новая Гута", "Аляксандраўка", "Новая Рудня".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 сакавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/38970
Текущая дата: 05.05.2024