Белорусский портал в Казахстане

Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза падтрымліваюць ініцыятыву Беларусі адносна продажу «страшных» цацак, якія могуць нанесці шкоду псіхічнаму здароўю дзяцей



Аб гэтым паведаміў член Калегіі (міністр) па тэхнічнаму рэгуляванню Еўразійскай эканамічнай камісіі Валянцін Татарыцкі ў час відэамоста са сталіцамі дзяржаў ЕАЭС.

«Ініцыятыва, якую вылучае Беларусь, — гэта цацкі, якія мы бачым у магазінах: накшталт нейкіх істот, якія неадназначна інтэрпрэтуюцца дзецьмі і могуць аказаць псіхалагічнае ўздзеянне на дзіця. Ініцыятывы Беларусі датычыцца таго, што трэба правесці навуковыя даследаванні і вызначыцца з падыходамі. Напэўна, яна будзе рэалізавана, таму што краіны ЕАЭС падтрымалі такі падыход», — сказаў Валянцін Татарыцкі.

«Будзе праводзіцца сур’ёзная работа, і гэта ініцыятыва ў далейшым знойдзе адлюстраванне ў тэхнічным рэгламенце», — дадаў міністр ЕЭК.

Ён таксама нагадаў, што па ініцыятыве Беларусі ў ЕАЭС дакладна рэгламентавана, якія дзіцячыя цацкі ставяцца да араматызаваных, якія — да мякка-набіўных, наколькі дапушчальна павярхоўнае афарбоўванне цацак.

«Такія змяненні ў тэхрэгламент ужо ўнесены», — адзначыў Валянцін Татарыцкі.

Звязда, 8 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/1/73615
Текущая дата: 17.05.2024