Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў настаўнікаў: прывіваючы любоў да ведаў, вы ствараеце і ўмацоўваеце асновы дзяржаўнасці



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў педагагічных работнікаў краіны з Днём настаўніка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята - самае душэўнае і блізкае для ўсіх, паколькі кожны дарослы некалі быў вучнем, а многія паглыблены ў школьнае жыццё сваіх дзяцей і ўнукаў.

"Мы шчыра дзякуем педагогам і выхавальнікам за адданасць справе, любоў да дзяцей, прыклад мудрага стаўлення да жыцця, - гаворыцца ў віншаванні. - У вашых руках будучыня Беларусі". Прывіваючы моладзі любоў да ведаў, выхоўваючы павагу да спрадвечных каштоўнасцей, фармуючы беражлівае стаўленне да гісторыі роднай зямлі і гонар за дасягненні краіны, педагогі ствараюць і ўмацоўваюць асновы дзяржаўнасці, канстатаваў беларускі лідар.

Звяртаючыся да маладых спецыялістаў, якія з гонарам прымерваюць на сябе высокае званне настаўніка, Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што яны, абапіраючыся на досвед старэйшых настаўнікаў і захоўваючы пераемнасць традыцый нацыянальнай школы, зробяць усё, каб павысіць імідж айчыннай адукацыі, якая заслужана прызнаецца адной з лепшых у свеце.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў педагагічным работнікам творчага натхнення, моцнага здароўя і новых дасягненняў на карысць падрастаючага пакалення і любімай Беларусі.

Віншаванне Прэзідэнта педагагічным работнікам Беларусі з Днём настаўніка

Паважаныя работнікі сферы адукацыі!

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём настаўніка - самым душэўным і блізкім усім нам святам! Кожны дарослы некалі быў вучнем, а многія паглыблены ў школьнае жыццё сваіх дзяцей і ўнукаў.

Мы шчыра дзякуем педагогам і выхавальнікам за адданасць справе, любоў да дзяцей, прыклад мудрага стаўлення да жыцця.

У вашых руках будучыня Беларусі. Прывіваючы моладзі любоў да ведаў, выхоўваючы павагу да спрадвечных каштоўнасцей, фармуючы беражлівае стаўленне да гісторыі роднай зямлі і гонар за дасягненні краіны, вы ствараеце і ўмацоўваеце асновы дзяржаўнасці.

Я звяртаюся да маладых спецыялістаў, якія сёння з гонарам прымерваюць на сябе высокае званне "настаўнік". Перакананы, абапіраючыся на досвед старэйшых настаўнікаў, захоўваючы пераемнасць традыцый нацыянальнай школы, вы зробіце ўсё, каб павысіць імідж айчыннай адукацыі, якая заслужана прызнаецца адной з лепшых у свеце.

Жадаю вам творчага натхнення, моцнага здароўя і новых дасягненняў на карысць падрастаючага пакалення і любімай Беларусі!

Аляксандр Лукашэнка.

1 кастрычніка 2023 года.

БЕЛТА, 1 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/71109
Текущая дата: 17.05.2024