Белорусский портал в Казахстане

Працоўныя пенсіі грамадзян у Беларусі з 1 лістапада 2014 года павялічацца на 5,3 працэнта



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэта прадугледжана ўказам нумар 506 "Аб павышэнні пенсій", які Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 кастрычніка.

Дакументам прадугледжваецца правесці з 1 лістапада карэкціроўку фактычнага заработку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій.

24 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-402/1/27858
Текущая дата: 08.05.2024