Белорусский портал в Казахстане

Сем беларускіх санаторыяў стануць базавымі для правядзення аздараўлення за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы



Аб гэтым паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

Сем беларускіх і тры расійскія санаторыі стануць базавымі для правядзення ў 2014 годзе аздараўлення за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і дзяцей з рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якія найбольш пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Пасткам падвёў вынікі традыцыйных конкурсаў на арганізацыю санаторна-курортнага лячэння, у якіх штогод удзельнічаюць лепшыя беларускія і расійскія здраўніцы. Патрабаванні конкурсаў былі вельмі высокія. Акрамя камфортных бытавых умоў і высокага ўзроўню медыцынскага абслугоўвання конкурсныя заяўкі санаторыяў павінны былі змяшчаць спецыяльна распрацаваную культурна-забаўляльную праграму і прапановы па правядзенні мерапрыемстваў па саюзнай тэматыцы.

У 2014 годзе аздараўленне ветэранаў будзе ажыццяўляцца ў Беларусі ў санаторыях "Сасновы Бор" (Мінская вобласць), "Парэчча" (Віцебская вобласць), "Журавушка" (Мінская вобласць) і "Надзея" (Брэсцкая вобласць), у Расіі - у санаторна-аздараўленчым цэнтры "Карачарава" (Цвярская вобласць) і ў кардыялагічным санаторным цэнтры "Перадзелкіна" (горад Масква).

Дзеці будуць адпачываць у расійскім пансіянаце адпачынку санаторнага тыпу "Шахцінскі Тэкстыльшчык" (Краснадарскі край), які дзейнічае круглы год, і трох беларускіх дзіцячых санаторыях - "Случ" (Мінская вобласць), "Жамчужына" (Віцебская вобласць) і "Свiтанак" (Брэсцкая вобласць).

1 красавіка ветэранаў ужо чакаюць у санаторыях "Журавушка" і "Надзея", 10 красавіка пачнецца першая змена ў дзіцячым санаторыі "Случ".

24 сакавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/1/25516
Текущая дата: 07.05.2024