Белорусский портал в Казахстане

18 красавіка спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага беларускага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўца і музеязнаўца



Да юбілею навукоўца ў музеі кнігі арганізавана выстаўка “Чалавек, улюбёны ў свой край”.

Яўстафій Піевіч Тышкевіч нарадзіўся ў Лагойску. Паходзіў з вядомага графскага роду Тышкевічаў. Яўстафій Тышкевіч – адзін са стваральнікаў Лагойскага музея старажытнасцей (1842–1855), заснавальнік Віленскага музея старажытнасцей (1855) і Віленскай археалагічнай камісіі. Апроч таго, ён з’яўляецца аўтарам кніг і артыкулаў па археалогіі і этнаграфіі. Поруч з навуковымі працамі напісаў некалькі аповесцей.

На выстаўцы прадстаўлены прыжыццёвыя выданні прац Яўстафія Тышкевіча па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі, матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзейнасць Віленскага музея старажытнасцей і Віленскай археалагічнай камісіі, а таксама кнігі з аўтографамі.

Звязда, 18 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/25841
Текущая дата: 03.05.2024