Белорусский портал в Казахстане

Дабрачынны праект "Здаровыя дзеці - здаровая нацыя" ў маі стартуе ў Мінску



Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні пярвічнай арганізацыі РГА "Белая Русь", намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўлечнага цэнтра (БПААЦ) Таццяна Самуйлік.

Праект будзе рэалізаваны па ініцыятыве пярвічнай арганізацыі "Белая Русь" БПААЦ пры падтрымцы адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска. У ходзе акцыі кваліфікаваныя спецыялісты (урачы-артапеды, траўматолагі) Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра правядуць бясплатнае абследаванне і кансультаванне навучэнцаў устаноў адукацыі Фрунзенскага раёна сталіцы. Спецыялісты змогуць даць профільныя рэкамендацыі, у тым ліку па пытаннях прафілактыкі парушэння паставы, дэфармацыі стоп, выявяць дзяцей, якія маюць патрэбу ў спецыяльных вырабах, дадуць кансультацыйнае заключэнне.

Першай пляцоўкай для пачатку ажыццяўлення маштабнага аздараўленчага праекта стане гімназія нумар 31 Мінска.

Таццяна Самуйлік падкрэсліла, што клопат аб здароўі людзей - адно з важных пытанняў, якому пярвічная арганізацыя грамадскага аб`яднання "Белая Русь" удзяляе вялікую ўвагу. Як плануецца, праект "Здаровыя дзеці - здаровая нацыя" потым будзе рэалізаваны ў іншых раёнах беларускай сталіцы, а магчыма, і ў іншых гарадах.

25 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/30699
Текущая дата: 03.05.2024