Белорусский портал в Казахстане

Створаная ў Беларусі сістэма бяспекі можа рэагаваць на ўсе выклікі і пагрозы.



Аб гэтым 25 верасня заявіў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў на пятым Афіцэрскім сходзе Узброеных Сіл.

"Узброеныя Сілы і іх афіцэрскі корпус дастойна справіліся з тымі задачамі, якія стаялі на гэта пяцігоддзе. Тая сістэма бяспекі, якая была створана ў краіне і існуе цяпер, знайшла сваё пацвярджэнне ў шэрагу буйных вучэнняў: "Шчыт Саюза - 2011", "Захад - 2013", "Шчыт Саюза - 2015". Там яна поўнасцю паказала сябе здольнай рэагаваць на ўсе выклікі і пагрозы", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Паводле слоў міністра, асноўнымі напрамкамі развіцця Узброеных Сіл на бліжэйшую пяцігодку стануць далейшая аптымізацыя баявога і колькаснага складу УС, выбарачнае пераўзбраенне на новую тэхніку, захаванне кадравага патэнцыялу, удзел у патрыятычным выхаванні.

На пяты Афіцэрскі сход Узброеных Сіл, які праходзіць у Мінску, сабраліся амаль 350 афіцэраў з усіх ваенных гарнізонаў краіны.

25 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/32722
Текущая дата: 27.04.2024