Белорусский портал в Казахстане

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 62 жанчыны з Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей



Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 62 шматдзетныя жанчыны з Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей.

У ліку ўзнагароджаных аператар машыннага даення ААТ "Новая Прыпяць" Столінскага раёна Валянціна Акостка, інжынер ААТ "Гомельжылпраект" Вольга Елісеева, бухгалтар сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Алекшыцы" Бераставіцкага раёна Алена Прыходзька.

27 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/36095
Текущая дата: 29.04.2024