Белорусский портал в Казахстане

У Гродне 21 жніўня адкрылася выстава "Сінагогі Беларусі"



На ёй прадстаўлены фатаграфіі сінагог Заходняй Беларусі, якія ўвасабляюць у сабе частку страчанай культуры і гісторыі беларускіх яўрэяў.

У пасляваенны час сінагогі падзялілі лёс культавых збудаванняў многіх іншых канфесій — у іх размяшчаліся кінатэатры, магазіны, шпіталі. Прадстаўленыя на выставе здымкі Кшыштафа Бяляўскага і Агаты Максімоўскай перадаюць архітэктурныя асаблівасці сінагог.

Дарэчы, у пачатку мінулага стагоддзя толькі ў адным Гродне дзейнічалі 44 сінагогі.

БелаПАН, 21 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/27254
Текущая дата: 02.05.2024