Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 сакавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 282 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 сакавіка

У 1801 годзе Аляксандр I заняў расійскі прастол.

Хто нарадзіўся 24 сакавіка

1908 год: Аляксей Глебаў, скульптар, народны мастак Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі ілюзіяніст Гары Гудзіні і савецкі фізік Сяргей Вавілаў.

24 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць архіепіскапа Яўфімія, свяціцеляў Сафронія Урачанскага і Сафронія Іерусалімскага.

У гэты час звычайна пачынае спяваць зязюля. Калі гэты птушкі прыляцелі да таго, як на дрэвах з`явіліся першыя лісточкі, год будзе неўраджайны.

Прадвеснікамі дрэннага надвор`я лічацца жаўрукі, якія ляцяць нізка і моўчкі, і вароны, якія сядзяць на зямлі. Калі вароны ўзляцелі на вяршыні дрэў, наадварот, будзе цёпла.

Sputnik, 24 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/73316
Текущая дата: 09.05.2024