Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 25 сакавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 281 дзень.

Сёння адзначаюць Дзень паштоўкі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 25 сакавіка

У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Турцыяй.

Хто нарадзіўся 25 сакавіка

1935 год: Уладзімір Папковіч, беларускі пісьменнік, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі скульптар Жан-Антуан Гудон і амерыканская кінаактрыса Сара Джэсіка Паркер.

25 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феафана спавядальніка і вялебнага Сімяона Новага Багаслова.

У гэты дзень сяляне кармілі птушак ільняным і канапляным зернем, каб гэтыя культуры добра ўрадзілі. Насенне таксама выносілі, каб яно "загартавалася".

Калі на Феафана цёпла і сонечна, летам добрага надвор`я не будзе. Калі звяры перабіраюцца жыць на ўзвышша, будзе вялікая паводка.

Sputnik, 25 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/73336
Текущая дата: 10.05.2024