Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель знізіўся да еўра, умацаваўся да долара і расійскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 снежня 2016 года беларускі рубель знізіўся да еўра, умацаваўся да долара і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,03 рубля (1,44%) да 2,1197 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,001 рубля (0,05%) і склаў 1,9696 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,001 рубля (0,03%) і склаў 3,0833 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Да поўдня аўторка ф`ючарсы на нафту Brent таргуюцца ў раёне 55 долараў за бараль, фіксуючы шматмесячныя максімумы дзякуючы дамоўленасці краін АПЕК і Расіі аб абмежаванні здабычы.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 5,01 капейкі, склаўшы 63,8741 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/37899
Текущая дата: 05.05.2024