Белорусский портал в Казахстане

Каля 40 арганізацый прымуць удзел у кірмашы вакансій для моладзі ў Магілёве



Кірмаш вакансій для моладзі пройдзе 23 красавіка ў Магілёве, паведамляе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

У кірмашы прымуць удзел каля 40 арганізацый, у тым ліку «Магілёўаблаўтатранс», «МагілёўАтракцыёны», «Еўрагандаль», «Задняпроўе», ДСТ № 3, ЖРЭУ Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва, БелАЗ, Магілёўская фабрыка марожанага.

Маладыя людзі змогуць азнаёміцца з актуальнымі вакансіямі для далейшага працаўладкавання ў вольны ад вучобы час, задаць пытанні. Мерапрыемства адбудзецца з 12.00 да 16.00 у фае МДУ імя А.А.Куляшова па адрасе: вул. Касманаўтаў, 1.

Звязда, 17 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/73719
Текущая дата: 17.05.2024