Белорусский портал в Казахстане

У нацыянальным аэрапорце Мінск 10 чэрвеня спыняецца прыём ад пасажыраў наяўнай валюты за паслугі



Прэс-служба аэрапорта растлумачыла, што гэта звязана з непрацягам Нацыянальным банкам Беларусі дазволу на прыём замежнай наяўнай валюты і аказанне паслуг за замежную наяўную валюту.

Разлікі зараз будуць рабіцца за наяўныя беларускія рублі альбо ў безнаяўнай форме банкаўскімі карткамі.

Як паведамлялася, у пачатку года ўрад і Нацбанк зацвердзілі план па дэдаларызацыі эканомікі. Ён прадугледжвае меры па скарачэнні выкарыстання замежнай валюты ў разліках і пры выплаце збораў, пошлін і іншых плацяжоў, а таксама ў якасці эквіваленту меры кошту пры фармаванні тарыфаў, ставак і цэн. Асноўныя меры зацверджанага плана павінны быць рэалізаваныя ў 2017—2018 гадах.

З пачатку чэрвеня ў Беларусі авіяперавозчыкі, медустановы і страхавыя кампаніі былі таксама пазбаўленыя права на разлікі за свае паслугі ў замежнай валюце з насельніцтвам.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/39638
Текущая дата: 05.05.2024