Белорусский портал в Казахстане

Лідары краін АДКБ на пасяджэнні ў вузкім складзе дамовіліся аптымізаваць Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы



Аб гэтым заявіў 15 верасня Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

"Мы дамовіліся, што, калі трэба, падкарэкціруем у бліжэйшы час нашы статутныя дакументы і аптымізуем нашу арганізацыю. Прычына таго - сітуацыя, што абвастраецца, на граніцах вакол дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Значыць, гэта арганізацыя становіцца самай запатрабаванай арганізацыяй на постсавецкай прасторы", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, агульнымі для ўсіх краін-саюзніц застаюцца знешнія рызыкі і пагрозы. "Выклікаюць апасенні ўзрастаючы ўзровень экстрэмізму, уплыў міжнародных тэрарыстычных груповак. Сёння мы сутыкаемся з эскалацыяй напружанасці ў зонах тлеючых канфліктаў, адкрытымі ваеннымі дзеяннямі і з`яўленнем новых ачагоў нестабільнасці, у тым ліку паблізу нашых граніц. Як вынік - гібель людзей, разбурэнне дзяржаў, збядненне народаў і беспрэцэдэнтныя патокі бежанцаў і нелегальных мігрантаў", - канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час сустрэчы ў вузкім складзе прэзідэнты комплексна разгледзелі найбольш важныя напрамкі развіцця АДКБ і скарэкціравалі планы работы на будучыню.

15 верасня 2015, Душанбэ
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/32617
Текущая дата: 07.05.2024