Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у 2016 годзе будзе старшынёй Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый "Усхоўняга партнёрства"



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Беларусь у 2016 годзе будзе старшынёй Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый краін "Усходняга партнёрства" (EaPeReg). Такое рашэнне члены EaPeReg аднагалосна прынялі на пасяджэнні арганізацыі ў Кішынёве (Малдова).

Функцыі старшыні Беларусь у асобе Мінсувязі прымае ад Грузіі.

Намеснікам старшыні сеткі выбрана Латвія, якая прадстаўляе Еўрапейскі саюз.

Як адзначылі спецыялісты, такое рашэнне дапаможа пашырэнню інтарэсаў Беларусі ў галіне электронных камунікацый ва "Усходнім партнёрстве", у тым ліку ініцыятывы па гарманізацыі лічбавых рынкаў краін - членаў ЕС і краін - удзельніц УП.

Акрамя таго, старшынства будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага іміджу Беларусі ў якасці адной з вядучых краін рэгіёна ў сферы развіцця інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама развіццю партнёрскіх адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Праект EaPeReg з`яўляецца незалежнай платформай для нацыянальных органаў рэгулявання сетак і паслуг электронных камунікацый. Яго асноўная мэта - садзейнічаць сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю краін-партнёраў шляхам аказання ім падтрымкі ў развіцці рынкаў электронных камунікацый на аснове ўмацаванні доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам і краінамі "Усходняга партнёрства".

Асноўнай крыніцай фінансавання дзейнасці EaPeReg выступае праект тэхнічнай дапамогі для рэгулятараў сектара электронных камунікацый краін "Усходняга партнёрства", які падтрымліваецца на сродкі Еўрапейскага саюза.

6 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/33192
Текущая дата: 28.04.2024