Белорусский портал в Казахстане

У Каліфорніі пачалася афіцыйная кампанія па выхаду са складу ЗША



Кампанія па выхаду штата Каліфорнія са складу ЗША - Calexit - афіцыйна запушчана 28 студзеня, паведамляюць інфармагенцтвы.

Напярэдадні афіцыйны дазвол на пачатак працэдуры быў атрыманы ад міністра ўнутраных спраў Каліфорніі. Цяпер трэба будзе сабраць каля 585 тыс. подпісаў на карысць Calexit, такім чынам, ініцыятыву павінны падтрымаць не менш за 8% выбаршчыкаў штата. Зрабіць гэта неабходна за 180 дзён.

Калі ўдасца сабраць неабходную колькасць подпісаў, восенню 2018 года штат зможа прагаласаваць за карэкціроўку каліфарнійскай канстытуцыі. Выніковы рэферэндум па пытанні аддзялення Каліфорніі ад ЗША можа быць арганізаваны вясной 2019 года. Удзел у ім павінны ўзяць не менш за 50% ад агульнай колькасці зарэгістраваных выбаршчыкаў.

Рашэнне пра кампанію па выхадзе са складу ЗША было прынята пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Дональда Трампа. У Каліфорніі ён набраў 31,5% галасоў, а Хілары Клінтан атрымала падтрымку 61,5% жыхароў штата.

Звязда, 28 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/38546
Текущая дата: 07.05.2024