Белорусский портал в Казахстане

У Латвіі каля 6% школьнікаў ад 10 да 11 гадоў не ўмеюць чытаць



Плён безадказнага стаўлення да настаўнікаў пажынаюць у Латвіі. Каля 6% школьнікаў ад 10 да 11 гадоў не ўмеюць чытаць.

Прычына – кадравы голад. На 1 верасня гэтага навучальнага года ў Латвіі не хапала каля 2 тысяч педагогаў.

Акрамя таго, паводле міжнародных даследаванняў, толькі 16% латвійскіх школьнікаў любяць чытаць. Нягледзячы на абуральныя факты, улады Латвіі спыняць дэградацыю не збіраюцца. Наадварот, у новым навучальным годзе плануюць скараціць 115 бюджэтных месцаў у сферы падрыхтоўкі настаўнікаў.

Звязда, 22 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-410/1/72247
Текущая дата: 10.05.2024