Белорусский портал в Казахстане

У Англіі прэзентавалі бабруйскія малагабарытныя трактары "Беларус"



Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.

Першая прэзентацыя малагабарытных трактароў "Беларус" вытворчасці ААТ "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў" прайшла ў буйнейшым фермерска-аўкцыённым цэнтры Англіі The Sedgemoor Auction Centre, Junction 24.

Прэзентацыя беларускай прадукцыі была арганізавана кампаніяй BelarusTractorsLtd., якая базіруецца ў г. Банвел і з`яўляецца з 2016 года афіцыйным дылерам ААТ "БЗТДіА" ў Вялікабрытаніі.

Прадстаўленая ўвазе брытанскіх фермераў лінейка малагабарытных трактароў "Беларус" уключае ў сябе 9 асноўных мадэлей тэхнікі з рухавікамі магутнасцю ад 25 да 63 к. с.

Пры гэтым, на думку англійскіх дылераў бабруйскага завода, найбольшую цікавасць для мясцовых аграрыяў уяўляюць трактары мадэлей Беларус-320 і Беларус-622, якія і былі выстаўлены для азнаямлення.

Падтрымку ў правядзенні прэзентацыі кампаніі BelarusTractorsLtd. аказалі 2 прадстаўнікі завода-вытворцы, якія прыбылі ў Вялікабрытанію спецыяльна для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве, а таксама супрацоўнікі эканамічнай місіі пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі, якія таксама наведалі г. Брыджуотэр у графстве Сомерсет, дзе і размешчаны Sedgemoor Auction Centre.

"Калі вы купляеце беларускі трактар, вы купляеце 71 год вытворчага вопыту ад аднаго з буйнейшых у свеце вытворцаў трактароў. Мы адчуваем, што з улікам тэндэнцыі да росту брытанскай сельскай гаспадаркі і пачатку працэдуры Brexit, сёння аптымальны час для вываду гэтага рада кампактных трактароў на наш рынак", - адзначыў на прэзентацыі дырэктар кампаніі Belarus Tractors ltd Пол Бэйтмэн.

"Гэта мерапрыемства з`яўляецца адным з важнейшых складнікаў намечанай дзвюма кампаніямі сумеснай работы па пашырэнні кампактных "Беларусаў" бабруйскай вытворчасці на тэрыторыі Злучанага Каралеўства, а таксама па фарміраванні шырокай дылерскай сеткі ў Англіі, Уэльсе і Шатландыі", - падкрэслілі субяседнікі. Прадпрыемства створана ў 1945 годзе.

Сёння ААТ "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў" уваходзіць у склад "МТЗ-Холдынга". Вытворчасць трактароў тут пачата з 2007 года па ліцэнзіі ААТ "МТЗ".

Экспартная геаграфія прадпрыемства сёння налічвае больш за 55 краін свету.

28 сакавіка 2017, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/1/38960
Текущая дата: 03.05.2024