Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Украіны ў час сустрэчы ў фармаце Украіна - Еўрапейскі саюз - "Еўразійская тройка" ў Мінску на будучым тыдні мае намер дамаўляцца аб міры



Аб гэтым Пётр Парашэнка заявіў 21 жніўня ў час рабочай паездкі ў Мікалаеў, інфармуе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

"Украіна хоча міру... Разам з магутнай камандай у складзе трох высокіх прадстаўнікоў ЕС мы едзем у Мінск гаварыць аб міры. На сустрэчы Украіна будзе заклікаць забраць баевікоў з Украіны. Упэўнены, што нам гэта ўдасца", - сказаў Пётр Парашэнка.

"Каб мець моцныя пазіцыі на перагаворах, трэба быць моцнымі - мець адзінства народа, моцную краіну, моцную армію, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы здольныя абараніць суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць. Сёння мы змагаемся за незалежнасць Украіны".

21 жніўня 2014, Мікалаеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/27260
Текущая дата: 30.04.2024