Белорусский портал в Казахстане

Вялiкдзень.Пасха *



Вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Гэтым святам некалі адкрываўся новы каляндарны год.

Свята пачыналася "ўсяночнай". З Краснай суботы на нядзелю многія ня спалі, на вуліцах палілі кастры, у хатах таксама ўсю ноч гарэла святло, чулася стральба, некаторыя ўжо шукалі папараць-кветку.

Раніцай хадзілі глядзець "гульню" сонца, пафарбаванымі яйкамі гулялі "ў біткі", качалі іх, гушкаліся на арэлях, вадзілі карагоды. Дзяўчаты скакалі цераз сані: "каторая, перескакваючы, ўпадзе, тая застанецца старай дзеўкаю дзеваваць".

Па вёсках Беларусі хадзілі валачобнікі, спявалі песні гаспадару і гаспадыні, дзяўчыне, хлапцу, бабцы і усім іншым.

Лічылася, што на Вялікдзень пачынае кукаваць зязюля.

Пазьней царква замацавала свята ў сваім "рухомым" пасхальным каляндары.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/110
Текущая дата: 26.04.2024