Белорусский портал в Казахстане

Груган і салавей



1914

Груган, сустрэўшы салаўя,
З сваяцтвам лезці стаў к таму:
«Ты родны мне, як бачу я, —
Хадзі ж, як брата абыму!

У нас з табой адзін фасон —
Як глюгі, крыллі і насы,
Птушыны ў нас быццё і сон,
Птушыны маем галасы.

Дык што ж нам жыць так па сабе?
Пры том табою не гарджу,
Хоць я шмат большы ад цябе
I ў чорнай вопратцы хаджу».

«О, вельмі дзякую за чэсць! —
Адпеў салоўка з-над палян, —
Мо` ў нас і адналькова шэрсць,
А ўсё ж такі ты, брат, — груган!»

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2767
Текущая дата: 15.05.2024