Белорусский портал в Казахстане

Яйкі крышаныя смажаныя



(Sputnik) 27 красавіка 2019

Інгрыдыенты:

10 яек
1 галоўка цыбулі
1 сталовая лыжка масла
Соль па смаку

Як гатаваць:

Зварыць яйкі ўкрутую (10 хвілін ад моманту закіпання), востра заточаным нажом акуратна разрэзаць кожнае яйка са шкарлупіннем на 2 паловінкі ўздоўж. Маленькай лыжачкай акуратна, каб не зламаць шкарлупіну, выбраць бялкі і жаўткі і дробна пакрышыць.

Дробна пакрышыць цыбулю і падсмажыць на масле да залацістага колеру. Змяшаць бялкі і жаўткі з цыбуляй і ўкласці ў шкарлупіны. Цяпер асцярожна перакласці яйкі на патэльню фаршыраванай часткай ўніз на растопленае масла і абсмажыць. Ядуць яйкі лыжачкай, дастаючы са шкарлупіння, як з талерачкі.

Sputnik, 27 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/3033
Текущая дата: 10.05.2024