Белорусский портал в Казахстане

"Падымі угару сваё вока..."



                  ***
Падымі угару сваё вока,
I ты будзеш ізноў як дзіця,
I адыйдуць-адлынуць далёка
Ад душы ўсе трывогі жыцця.

Ёй не трэба ні шчасця, ні ласкі,
Ў ёй няма ні нуды, ні клапот,
Ты - царэвіч цудоўнае казкі,
Гэта хмара - дыван-самалёт!

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/353
Текущая дата: 20.04.2024