Белорусский портал в Казахстане

"Маладыя гады..."



Маладыя гады,
Маладыя жаданні!
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасьце кахання.
 
Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.
 
Цёмны сад – вінаград,
Цвет бяленькі вішнёвы, -
І ангісты пагляд,
І гарачыя словы.
 
Будзь жа, век малады,
Поўны сьветлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/427
Текущая дата: 16.04.2024