Белорусский портал в Казахстане

Павешаным ў 1863 годзе



Калі ідуць на абардаж,
I поўніць полымя прасцяг
Да верху мачты - экіпаж
Цвікамі прыбівае сцяг.
Даўно здалася - нават сталь, -
I толькі зараз - мы памром
Пад сцягам, што ў прадонні хваль
Знікае разам з караблём.
Ў крыві краіны нашай бель,
Прыходзіць час смяротных сноў,
I нашай волі карабель, -
Няскораны, - ідзе на дно.
I сёння ў вечны наш працяг,
У неба на світанні дня
Уздымуць нас, як волі сцяг,
Якога й богу нельга зняць.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/436
Текущая дата: 28.03.2024