Белорусский портал в Казахстане

Англия



У раёне Фінчлі ў паўночным Лёндане, на скрыжаваньні Холдэн Авэнью і Холдэн Роўд, знаходзіцца некалькі будынкаў, якія належаць беларускім арганізацыям.
Тут ёсьць бібліятэка (славутая Скарынаўка) і каталіцкая (уніяцкая) царква.
 
Сюды найпрасьцей дабрацца:
 
Падземкай: паўнoчнай лініяй да станцыі Вудсайд Парк (Woodside Park).
 
Самаходам: з Паўночнай кальцавой шашы (North Circular) зьвярніце на А1000, а потым улева да Талі-Хо Корнэр (Tally Ho Corner).
 
Аўтобусам: 82-м з аўтобусных станцыяў Вікторыя (Victoria) або Голдэрз Грын (Golders Green); 134-м з Оксфард Стрыт (Oxford Street) - абодвума аўтобусамі да Талі-Хо Корнэр (Tally Ho Corner); 221-м з Мілхіл Брадвэй (Mill Hill Broadway) і 326-м з Брэнт Крос (Brent Cross) - да прыпынку Сасэкс Рынг (Sussex Ring).
 
Сайт беларусаў Вялікабрытаніі : http://belarusians.co.uk
 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/487
Текущая дата: 29.03.2024