Белорусский портал в Казахстане

Лес для мяне быў бацькам у вайну...



Лес для мяне быў бацькам у вайну,
Хаваў ад смерці, гадаваў, вучыў...
Ды час няўмольны і яго крануў.
3ірнеш на сосны, міма ідучы,
Пні ў медных латах, як званы, гудуць.

А на чубах з вясны, як на бяду,
Сухое сучча — шчоткаю да хмар.
Кранеш камель — ляціць ігліца ў твар
3 густых, шырокіх ды сухіх галін,
І мне баліць...

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/998
Текущая дата: 19.05.2024