Нядзеля 30 красавіка 2017 г.

Курс валютпокупкапродажа
USD314.17314.91
EUR343.3345.5
RUR5.525.56
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч


Винцент Дунин-Марцинкевич
Wincenty Dunin-Marcinkiewicz

Асветник, тэатральны и литаратурны дзеяч
Пісаў па-беларуску і па-польску.


Вінцэнт Дунін-МарцінкевічНарадзіўся 4 лютага 1808 года ў фальварку Панюшкавічы, на Бабруйшчыне, у сям'і дробнага шляхціца. У 1824 г. закончыў Бабруйскую павятовую школу. Потым вучыўся медыцыне ў Пецярбургскім (магчыма Віленскім) універсітэце. З 1827г. служыў у Менскай епархіяльнай кансісторыі, Менскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу і набыў фальварак Люцынка каля г. Івянца.

Найбольш значныя творы той пары творчасці Дуніна-Марцінкевіча -"Гапон", "Вечарніцы", (1855); "Купала", (1856); Здымак аўтарства Антона Прушынскага (Antoni 
Prószyński)"Шчароўскія дажынкі", (1857); "Травіца брат-сястрыца", «Быліцы, расказы Навума» (1857)  і антыцарскі “Халімон на каранацыі” - зрабілі яго вядомым у Вільні, Маскве, Варшаве.

У 1859 пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш».

Паэма "З-над Іслачы…"(1868) - энцыклапедыя жыцця і побыту наваколля Налібоцкай пушчы - "апошні беларускі твор рамантызму і першы рэалістычны твор" (А.Мальдзіс)

У час паўстання 1863-1864 абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі.

Арганізаваў тэатральную трупу - першы беларускі тэатр, які наладжваў спектаклі ў Люцынцы, а таксама ў Менску, Бабруйску і іншых месцах.

Памёр у сваім фальварку 29 снежня 1884 года.

200-летні юбілей адзначаўся у 2008 г. як памятная дата UNESKO. Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала электроннае выданне на DVD-ROM  "Жыве паміж намі дудар наш...".



Кoличество переходов на страницу: 5048


Комментарии