Чацвер 19 студзеня 2017 г.

Курс валютпокупкапродажа
USD332.89334.37
EUR351.44355.13
RUR5.35.36
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Вясёлка


Ад ліўня вострага аж колка
Было, - не ступіш басанож...
Ды раптам яркая вясёлка
Так цёпла
Ўспыхнула
Паўз Сож...
І лівень стаў цішэць. Зарніца
Стрымала тупат перуноў.
Хоць з хмар ня перастала ліцца,
Ды неба ўжо яснела зноў.
Ля сцёжак вабна пахла квецень.
Дужэлі ногі на бягу.
І пад вясёлку мчалі дзеці -
Як пад вясёлую дугу.
І нехта ім крычаў: - Бяжыце,
Там сонца вунь, там лівень сціх!..
І васількі званілі ў жыце
Званамі сінімі для ніх...


Кoличество переходов на страницу: 1082


Комментарии

10.02.2011 05:26 - Марыя
Цудоўны беларускі вершык! Трошкі з памылками, але нястрашна. Беларускія вершы можна знайсці тут: www.veselka.by
у адпаведным раздзеле.