Законодательство

https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аб павышэнні працоўных пенсій


Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 524 ад 25 кастрычніка 2009 г.

Указ
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
№ 524
 
Аб павышэнні працоўных пенсій
 
У мэтах павышэння працоўных пенсій п а с т а н а ў л я ю:
 
1. Правесці з 1 лістапада 2009 г. карэкціроўку фактычнага заработку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 10 працэнтаў.
 
2. Расходы па пераразліку працоўных пенсій фінансаваць за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
 
3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
 
Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь                                       А.Лукашэнка.
 
25 кастрычніка 2009 г.
 

Кoличество переходов на страницу: 3817


Комментарии