Нядзеля 25 чэрвеня 2017 г.

Курс валютпокупкапродажа
USD325.39326.26
EUR364.1366.06
RUR5.475.52
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Жыў быў Вожык


Пачынаецца казачка так:
Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр.. . Ды ня той, пра якога хачу расказаць, а другі, зусім іншы  -  вялікі, стары.

А нашага Тупчыка тата злавіў у лесе і прынёс у кішэні дахаты. I гэта ня казка, а праўда.Я быу тады яшчэ такі малы, што навет не хадзіў у школу.Тупчык быу таксама малы, круглы, як шэры клубок, і калючы.Тата вярнуўся з лесу і сказаў:
 
-  Ну, Лёнік, я прынёс табе яблык.
 
Ад радасці я забыўся, што яшчэ вясна, што яблыкаў яшчэ няма, і ўсадзіў руку ў татаву кішэню.
 
-  Ай! - ускрыкнуў я, укалоўшы аб нешта пальцы. I хацеў ужо навет плакаць, але тата мой засмяяўся.
 
-  Дзівак-чалавек, укалоў ды злуецца! - сказаў ён. - Ды гэта-ж лепей за яблык, ты паглядзі!
 
I ён выняў з кішэні маленькі калючы клубочак. Спачатку вожык наш ніяк не называўся. Ён навет разгортвацца не хацеу: як палажылі яго ў куточку, пад маім ложкам, так і ляжаў. Не на голай падлозе, а на моху. Тата сцягнуў граблямі із страхі старога хлява тры купіны моху, паслаў у кутку, і вышла пасцель.Мох зялёны, пушысты і цёплы. А шэры клубочак ляжыць на ім і ніяк ня хоча разгортвацца. Я наліў яму у сподачак малака і паставіў ля самага моху. А вожыку хоць-бы што.Тады я лёг побач з ім на падлозе і хацеў ляжаць, пакуль ён не разгорнецца. На дварэ зьмяркалася і пад ложкам рабілася цёмна.
 
-  Дурненькі ты, - сказала мама. - Ты яго толькі не чапай, ён і сам малако тваё знойдзе. 
         
I праўда, толькі я лёг у ложак, і у хаце зрабілася ціха, як у куточку пад ложкам нешта ціхенъка
заварушылася і пачало вось гэтак чмыхаць:
 
-  Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!
 
А потым па дошках падлогі затупацелі маленькія мяккія ножкі.
 
-  А што, не гаварыла я, - сказала мама. - Не палохайце яго, дык ён і малако пачне хлябтаць.
 
I праўда, мы памаўчалі, і неўзабаве пачулася, што нехта маленькі хлёбча. Ня так, як кот, а так, як парасяты, - плямкае.
 
-  Ой, тага, я пагляджу.
 
Тата даў мне запалкі. Я ціхенька злез на падлогу, укленчыў, нагнуўся пад ложак і выняў з карабка запалку. Але як толькі запалка чыркнула і засвяціла, каля сподка я ўбачыў той самы калючы клубочак. Ды ён ужо ляжаў не на моху, а на голай падлозе, і малака у сподачку было менш, як раней. . .
Клубок тупацеў усю ноч, і за гэта мы пачалі называць яго Тупчыкам. А за тое, што ён хутка перастаў баяцца і ня згортваўся больш, калі я пазіраў на яго, я ніколі не забываўся даваць яму есці.Спачатку даваў толькі малако, а потым аднойчы разбіў яму на сподачак яйко. Тупчык лішне не казырыўся, - панюхаў трошкі і пачау хлябтаць. 3 нашым цюцікам Мурзай ён не хацеу сябраваць. Як толькі ўбачыць яго - у клубочак, і ўсё. Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых іголак, заматаў галавой і фыркнуў - не спадабалася. Тады ён прысеў, абняў клубочак лапамі і паспрабаваў яго ўкусіць. Але зноў укалоўся, ды гэтак балюча, што зазлаваў і пачаў ўядацца, брахаць. Скакаў,
скакаў вакол клубка, а потым яшчэ раз асмеліўся дакрануцца. Ударыў клубочак лапай, як кот па мячыку, заскуголіў, адбегся і лёг.

«Добрыя гулі, - хацеў ён сказаць, - я забаўляцца з табой хачу, а ты - нягодны, колешся».

Ды ён не сказаў гэтага, а толькі лізаў сваю лапу і скардзіўся, хныкаў.Вусаты кот Фядот любіў грэцца на сонцы, калі яно свеціць у хату. Сядзе на падлозе, нажмурыцца і мурлыча. На Тупчыка ён і глядзець не хацеў, ня толькі што з ім гуляць. I навет калі клубочак разгарнуўся аднойчы, сам падыйшоў да ката і, наставіўшы лычык, панюхаў, наш Фядот толькі лыпнуў спрасонку вачыма, і усё, больш нічога. Сядзіць сабе, дрэмле, мурлыкае.Няма з кім Тупчыку пасябраваць.I стала вожыку сумна.
 
У кухні нашай жыла квахтуха з куранятамі. Спачатку яны былі маленькая, нібы камячкі жоўтага пуху,
і ўсё пішчэлі, дзёўбалі тварог і мітусіліся па зямляной падлозе кухні, як сонечныя зайчыкі. А потым падраслі, квахтуха пачала вадзіць іх на двор і толкі начаваць прыходзіла у кухню. Сядзе пад лавай, затуліць іх крыллем, яны паціўкаюць трохі і спяць.I вось Тупчыку стала зайздросна. Уночы ён ціха залез пад квахтуху, прымасціўся пад цёплым крылом і давай ад радасці варушыцца. Кураняты прачнулхся і заціўкалі. Квахтуха хацела пашкадаваць іх, мацней прытулілася крыллем і раптам закрычала так моцна і так спалохана, што ўсе мы у хаце прачнуліся.

Як толькі мама запаліла лямпу, мы ўбачылі, што квахтуха ўсхапілася, сонныя кураняты з піскам рассыпаліся па кухні, а ў кутку, на тым месцы, дзе яны сядзелі, застаўся шэры калючы клубок.
Квахтуха пазнала яго, узлавалася і дзюбнула - моцна, балюча.
 
-  Ну, вось, - казала мама, выносячы Тупчыка з кухні, - вось ты і зарабіў. Бачыш, чаго табе захацелася, жэўжык.
 
Каб жэўжыку было весялей, я зняў аднойчы із сцяны люстэрка і паставіў яго на падлозе. А ён тупаў па хаце і ўдзень, не баяўся нікога. Падыйшоў да люстэрка, наставіў лычык, паглядзеў і надзьмуўся. Каб пастрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што у люстэрку, надзьмуўся таксама, і вось яны абодва разам зрабілі:
 
—  Пых!
 
Мы засмяяліся, тата і я, а вожык вельмі здзівіўся. Што такое? . .
 
Паглядзеў, паглядзеў у люстэрка, асцярожненька дакрануўся чмысікам да шкла і як быццам усё зразумеў. Адыйшоўся і больш не глядзеўся у люстэрка. Тады тата сказау мне:

-  Лявон.. .

Заўсёды мяне называлі Лёшкам, але як толькі тата хацеў пагаварыць зы мной, як з дарослым, ён гаварыу мне Лявон.
 
-  Ведаеш што, Лявон, - сказаў ён тады, - давай мы выпусцім вожыка, га?
-  А навошта? - здзівіўся я.
-  Як навошта? Ён пойдзе да іншых вожыкаў.
-  Ну й што?
- Як што? Зробіць сабе хатку й будзе сабе жыць. I яму будзе там вельмі добра и весела, ня то што ў нас. Што ты скажаш, Лявон?
-  I панясём яго з табой у лес? - спытаўся я.
-  Навошта у лес? Пусцім у грады, а ён ужо сам куды захоча, туды и пойдзе.
 
I мы занеслі Тупчыка у вагарод.
 
. . . Кажуць, што малы я быу вельмі пацешны, што у той вечар я выйшаў на вуліцу і там, дзе стаялі мужчыны, сказаў:

-  Добры вечар. Хочаце, дык я вам казку скажу.
-  Ну, скажы. I я сказау:
-  Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр.
-  Што, і ўсё?
-  Ну, пэуна-ж ўсё.
-  Дык што-ж гэта за казка?
-  А я вам ня казку хацеў расказаць, а праўду.
I кажуць, што я расказаў ім пра Тупчыка, як яму цяпер весела, добра на волі.
 

Янка Брыль
 
 
 

Кoличество переходов на страницу: 800


Комментарии