https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Касцам


Дзе вы, брацці-ўдальцы, дзе вы, хлопцы-касцы?
Гэй, дакуль на вас трэба чакаць?
Час вам косы кляпаць, час вам на сенажаць,
Час вам сілу сваю паказаць!

Пакуль згіне раса, хай засвішча каса,
Няхай вале ў пракосы траву;
Няхай прыйдзе канец на сівец, на званец, —
Хай пазнаюць усе грамаду!

Сонца паліць агнём, пот ліецца цурком...
Гэй, прывыклі да гэтага вы!
Як вы толькі ўзраслі, к працы цяжкай ішлі,
I ніхто не жалеў вас ані!

Пот ліецца цурком — абмахні рукавом
Дый касой замахай весялей,
I з упаўшай грудзі песню слёз завядзі,
Песню родную долі сваей!

Песню пей і касі, пакуль ясныя дні,
Пакуль хмараў на небе няма;
Зямля, плуг і каса — гэта наша краса,
Гэта наша пацеха адна!..

1908


 

Кoличество переходов на страницу: 581