https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вузел на ручніку


Павязаныя ў форме кола, кольца абрадавыя ручнікі сватоў сімвалізавалі, першым чынам, яднанне роду, міжпакаленную пераемнасць, замкнёнасць абрадавай прасторы, у межах якой мелі права перамяшчацца толькі тыя людзі, якія адзначаны адпаведным радавым знакам. Наяўнасць пары сватоў паказвала на галоўную ідэю вясельнай падзеі. Сімволіка двух ручнікоў на плячах двух сватоў — гэта яшчэ і знак паднябесся, у прасторы якога вечна кружыла неразлучная пара Сонца і Месяца.

Усе эзатэрычныя традыцыі свету сведчаць пра тое, што дата нараджэння дзіцяці аказвае велізарны ўплыў на лёс чалавека, шмат у чым прадвызначаючы яго характар, фізічнае здароўе, перспектыву кар'ернага росту і шмат чаго яшчэ. Тады мы маем права казаць і пра тое, што вузел, завязаны на ручніку свата, з'яўляўся сімвалічным знакам у гадавым календары, які сведчыць пра дату нараджэння новай сям'і. Такім чынам, вузел на ручніку — новая "задыякальная" хата, у якой нарадзілася сям'я, а кожная хата — гэта спецыфічны комплекс сацыякультурных і астракасмічных каштоўнасцяў, якія будуць уплываць на жыццё навастворанай сям'і.

І яшчэ на адну акалічнасць варта звярнуць увагу. Даматканы ручнік з'яўляецца найважнейшым атрыбутам у шматлікіх абрадавых сітуацыях. У кожнай з іх ён знаходзіцца ў адпаведнай форме. Напрыклад, пакладзены на дно труны, ён асвячаў дарогу памерламу са свету жывых у свет продкаў. Раскладзены на абразах у чырвоным куце хаты, ручнік-"набожнік" сімвалізаваў паднябессе, якое пакрывае-ахоўвае дамачадцаў. І толькі ручнік, які неслі да крыжа на могілкі ці на скрыжаванне дарог, як правіла, завязвалі вузлом. Прыдарожныя крыжы і асабліва крыж, які стаяў на "крыжавахах" — скрыжаванні дарог — быў самым галоўным абярэгам, які закальцоўваў прадстаўнікоў дадзенага соцыуму ў адзінае цэлае і адмяжоўваў гэту замкнёную прастору ад усяго астатняга свету.

Таксама і ручнік, павязаны праз плячо свата і завязаны на яго поясе, паказваў на цэнтр той светабудовы, у якой адбывалася свяшчэннадзейства стварэння "свету". Але вузел на поясе — гэта яшчэ і "завязка" новага жыцця. Толькі праз прызму саяднання ўсіх гэтых фактараў можна зразумець складаны комплекс прадпісанняў, звязаных з выбарам свата. Ён — медыятар, правадыр, пасрэднік. Два роды далі яму права стаць злучальнай "ніткай лёсу" маладых. Відавочна, таму яго статус быў бясспрэчны, аўтарытэт беспярэчны, а правы ахоплівалі ўсе сферы абрадавай прасторы. Ён кіраваў працэсам "светастварэння", таму ўсе ўдзельнікі вяселля падпарадкоўваліся яго распараджэнням.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда


 

Кoличество переходов на страницу: 1409


Комментарии