https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вялiкдзень.Пасха *


Вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Гэтым святам некалі адкрываўся новы каляндарны год.

Свята пачыналася "ўсяночнай". З Краснай суботы на нядзелю многія ня спалі, на вуліцах палілі кастры, у хатах таксама ўсю ноч гарэла святло, чулася стральба, некаторыя ўжо шукалі папараць-кветку.

Раніцай хадзілі глядзець "гульню" сонца, пафарбаванымі яйкамі гулялі "ў біткі", качалі іх, гушкаліся на арэлях, вадзілі карагоды. Дзяўчаты скакалі цераз сані: "каторая, перескакваючы, ўпадзе, тая застанецца старай дзеўкаю дзеваваць".

Па вёсках Беларусі хадзілі валачобнікі, спявалі песні гаспадару і гаспадыні, дзяўчыне, хлапцу, бабцы і усім іншым.

Лічылася, што на Вялікдзень пачынае кукаваць зязюля.

Пазьней царква замацавала свята ў сваім "рухомым" пасхальным каляндары.


 
Чырвоная пятніца Аксана Катовіч, Янка Крук (Звязда) 21 красавіка 2011
Чырвоная субота Аксана Катовіч, Янка Крук (Звязда) 22 красавіка 2011
Wielka Sobota: święcenie pokarmów i adoracja Chrystusa Wojciech Pacewicz (PAP) 22 kwetnia 2011
Уваскрэсенне Хрыстова Аксана Катовіч, Янка Крук (Звязда) 23 красавіка 2011

Кoличество переходов на страницу: 6349